
20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, студэнты Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Федарцовай Кацярына Рыгораўна далучыліся да рэспубліканскай акцыі па напісанні анлайн-дыктоўкі на беларускай мове. Тэкст дыктоўкі пад назвай “Беларускія жанчыны” быў прысвечаны Году беларускай жанчыны. Сувязь роднай мовы, жанчыны-маці і моладзі ў адной аўдыторыі аб’яднала сапраўдных беларусаў, патрыётаў сваёй краіны!
