
На працягу некалькіх дзён у універсітэце пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры гуманітарнага і фізічнага выхавання Федарцовай К.Р. студэнты святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы. Пачалі з 20 лютага удзелам у Рэспубліканскай дыктоўцы, а працягнулі святочна-конкурсным мерапрыемствам “Думаем, чытаем, размаўляем па-беларуску”, якое прайшло ў 2 этапы: адборачны і фінальны. У адборачных, факультэцкіх, этапах высвятлялася лепшая каманда сярод груп, якія вывучаюць беларускую мову (прафесійную лексіку) у гэтым семестры. Сярод груп 1 курса факультэта камерцыі і фінансаў перамагла аб’яднаная група будучых маркетолагаў і лагістаў, а сярод студэнтаў 2 курса факультэта эканомікі і кіравання – група спецыяльнасці “Сусветная эканоміка”. У міжфакультэцкім, фінальным, этапе лепшай з лепшых стала каманда “Бацькаўшчына” факультэта эканомікі і кіравання! Віншуем пераможцаў – знаўцаў роднай мовы!!! А астатнім жадаем памятаць словы Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”.
